← Назад
Аляксандр Жыльчык на прыродзе з матыльком на пальцы.

Спачатку былі карціны

Dr. Klein (сапраўднае імя — Васіль Пачыцкі, 1967–2024) — беларускі жывапісец, ілюстратар і музыка з Рэчыцы. Яго працы выстаўляліся ад Масквы да Нью-Ёрка, амаль дзесяць гадоў выходзілі ў цэнтральнай прэсе, афармлялі кнігі і пласцінкі. Magister — самы вялікі яго цыкл: 54 карціны пра свет, які ён прыдумаў разам з сябрам, Аляксандрам Жыльчыкам. Яго не стала. Яго свет застаўся — у карцінах і ў гэтай калодзе.

«Мне пашчасціла сябраваць з геніем… і гэта быў Васіль Пачыцкі».